Я быў і застаюся прыхільнікам байкота надыходзячых «прэзыдэнцкіх выбараў». Няма ніякай падставы чакаць сумленнага падліку галасоў, а таму які сэнс грамадзянам лішні раз ісьці да ўчастка і ствараць масоўку для гэтага сумніўнага мерапрыемства? Цалкам магчыма, што ёсьць сэнс для палітыкаў-дэмакратаў «выстаўляць свае кандыдатуры», каб выкарыстаць лішнюю магчымасьць прасоўваць у масы альтэрнатыўныя ідэі, але шэраговым грамадзянам, якія памятаюць «выбары» 2001 і 2006 гг., на ўчастках рабіць няма чаго.


Які сэнс абмяркоўваць прэзідэнцкія праграмы, чый агульны галоўны пункт — «абы не Лукашэнка і абы хоць якая дэмакратыя» — па вялікім рахунку ёсць вычарпальным і мае куды большае права на жыццё, чым аргумент «абы не Кебіч» на выбарах у далёкім 1994 г. Няма сэнсу і вызначацца з тым, каго менавіта падтрымліваць у гэтым спектаклі з перадвызначаным канцом.

Нешматлікія нуднаватыя інтрыгі гэтых «выбараў» звязаныя не з іх імавернымі вынікамі, а палягаюць у тым,

1) хто ёсць спонсарам кандыдата Някляева і ці сапраўды ім ёсць Крэмль або групоўка ўнутры лукашэнкаўскай наменклатуры, а таксама

2) хто запусціў у замежную прэсу плётку пра тое, што кандыдат Саннікаў ёсць фаварытам Крамля і пагатоў «асноўным канкурэнтам Лукашэнкі».

Гэтак сама бязрадасна ўсё, аднак, і з іншага боку барыкадаў. Як слушна адзначае палітолаг В. Сіліцкі, улада ёсць закладнікам і без таго нерэальных афіцыйных вынікаў «выбараў» 2006 г., паводле якіх А. Лукашэнка нібы набраў 82,6% галасоў. Любое зніжэнне афіцыйнага выніку дзейнага прэзідэнта будзе сімвалічна і вонкава выглядаць нібыта «зніжэнне падтрымкі» і бурыць карціну ўсеагульнай любові да яго — пры тым, што ілюзія гэтай падтрымкі цяпер неабходная Лукашэнку як ніколі раней.

Колькі паставіць сабе ўлада гэтым разам? 85%? 95%? У любым выпадку, гэтая лічба будзе яшчэ меней адпавядаць рэальнаму рэйтынгу Лукашэнкі і рабіць справы яшчэ больш відавочнымі для яшчэ большай колькасці людзей.

// Чытаць цалкам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?