У ініцыятыўную групу прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Сяргея Гайдукевіча ўваходзяць 10.483 чалавекі.

«Прадстаўнікі майго штаба ўжо чатыры дні правяраюць звесткі членаў ініцыятыўных груп», — паведаміў палітык у інтэрв’ю БелаПАН.

Прозвішчы членаў ініцыятыўнай групы будуць размешчаныя на партыйным сайце, каб «уся краіна і свет бачылі, якая колькасць людзей падтрымлівае прэтэндэнта ад ЛДП». «Я цяпер з нецярпеннем чакаю, колькі ж людзей увойдзе ў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі», — дадаў ён.

Гайдукевіч таксама паведаміў, што заява на рэгістрацыю яго ініцыятыўнай групы будзе перададзена ў Цэнтрвыбаркам 24 верасня.

У 2008 годзе з’езд ЛДП вылучыў Гайдукевіча прэтэндэнтам у кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Лідар партыі ўжо ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2001 і 2006 гадоў, падчас якіх за яго, паводле афіцыйных звестак, прагаласавала 2,48% і 3,5% выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?