Кіраўнік Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Мікалай Статкевіч мае падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы 24 верасня.

Статкевіч кажа, што ніколі не меў намер адмаўляцца ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. «Рашэнні аб маім удзеле прымаў Кангрэс дэмакратычных сілаў, а таксама партыйны з’езд», — зазначае М.Статкевіч.

Найхутчэй, што кіраўніком ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча будзе… Мікалай Статкевіч. Гэтае рашэнне ён патлумачыў тым, каб не падстаўляць людзей.

Па словах кандыдата, толькі апошнім часам былі звольненыя з працы тры сябры партыі. Таксама пазбавіўся працы ў Лідзе былы палітвязень Сяргей Скрабец.

На пытанне аб колькасным складзе каманды, Статкевіч адзначыў, што дакладная колькасць будзе вядомая падчас занясення папер у ЦВК. «Але яна дастатковая, каб сабраць 100 тысяч подпісаў», — зазначыў сацыял‑дэмакрат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?