У красавіку сябры суполкі «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны накіравалі ў Полацкі гарвыканкам і гарcавет каля 200 подпісаў у падтрымку прапановы надаць адной з полацкіх вуліцаў назву «Грунвальдская». Гэта мела быць у гонар 600-годдзя перамогі войскаў ВКЛ і Каралеўства Польскага над войскам Тэўтонскага ордэну пад Грунвальдам.

Акрамя гэтага сябры суполкі з выкарыстаннем сацыяльных сетак Інтэрнэту правялі мабілізацыйную кампанію па актывізацыі ўдзелу жыхароў Полаччыны ў інтэрнэт-галасаванні па дадзенай прапанове на афіцыйных сайтах гораду.

У выніку пасля падтрымкі ідэі «Грунвальдскай вуліцы» пераважнай колькасцю апытаных рэспандэнтаў, Полацкі гарвыканкам палічыў мэтазгодным надаць адной з праектаваных вуліцаў гораду назву «Грунвальдская» і будзе ўносіць гэтую прапанову на разгляд сесіі гарсавета ў у верасні.

Застаецца чакаць выніковага афіцыйнага рашэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?