Беларусь вывезе ў Расію некалькіх дзесяткаў кілаграмаў адпрацаванага ядзернага паліва, паведаміў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў НАН Беларусі Вячаслаў Куўшынаў.

«Пасля 20 гадоў перамоваў мы дамовіліся, і ў гэты момант ідзе загрузка ўрану ў кантэйнеры», — сказаў Куўшынаў.

Ён растлумачыў, што адпрацаванае паліва назапасілася ў Беларусі яшчэ за савецкім часам, калі інстытут распрацоўваў перасоўны атамны рэактар «Памір».

Паліва будзе вывезена ў Расію цягам паўтара месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?