21 верасня міністр замежных спраў прамовіць пра пазіцыі Беларусі па найбольш важных міжнародных пытаннях, паведаміў 16 верасня прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Беларусь з’яўляецца намеснікам старшыні (старшынюе Швейцарыя) 65-ай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая афіцыйна адкрылася 14 верасня ў Нью-Ёрку.

Асноўны парадак дня гэтай сесіі — комплексная ацэнка прагрэсу ў дасягненні мэтаў развіцця тысячагоддзя. Яны былі вылучаныя 10 гадоў таму і тычацца радыкальнага скарачэння беднасці, непісьменнасці, небяспечных захворванняў.

Сяргей Мартынаў прыме ўдзел у ініцыяванай Беларуссю міністэрскай сустрэчы краін з групы сяброў па барацьбе з гандлем людзьмі, а таксама з прадстаўнікамі дзяржаваў-удзельніцаў АДКБ. Ён таксама сустрэнецца з некаторымі замежнымі дэлегацыямі, прадстаўнікамі рэгіянальных арганізацый, сакратарыятам ААН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?