16 верасня «Советская Белоруссия» выйшла з загалоўкам «Выборы Президента: старт дан». Менавіта так, з вялікай літарай у слове «прэзідэнт». Паводле новага правапісу беларускай мовы, гэтае слова мусіць пісацца з вялікай літары «ў афіцыйным ужыванні», калі маецца на ўвазе дзейны кіраўнік Рэспублікі Беларусь. «Пры складанні правапісу выйшла, што родавы назоўнік «прэзідэнт» ператварыўся ў відавы. Як нібыта Лукашэнка ўзяў сабе другое імя — Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь», — адзначыў мовазнавец Зміцер Саўка. У дачыненні ж мовы расійскай строгіх абмежаванняў ва ўжыванні вялікай літары ў гэтым слове няма, мяркуе З.Саўка.

Тым больш, у кантэксце загалоўка «СБ» слова ўжытае як агульны назоўнік. Таму вялікая літара тут — палітычны выбар рэдакцыі. Маўляў, усе знаюць, хто ў нас прэзідэнт з вялікай літары, і старт дадзены выбарам Яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?