Жыхары Латвіі выступаюць катэгарычна супраць увядзення абавязковага вывучэння Бібліі ў школах. Як сведчаць вынікі апытання, праведзенага NovoNews, 78,8% чытачоў не жадаюць, каб іх дзеці вучылі Біблію, бо гэта павінна быць добраахвотнай справай - у свеце шмат рэлігій, і кожны павінен абраць сваю, навязваць якое-небудзь духоўнае вучэнне -- некарэктна.

У сваю чаргу 17,7% рэспандэнтаў лічыць, што такі ўрок варта ўвесці, так як гэта дапаможа духоўнаму выхаванню падлеткаў. Адзначым, што самая малая частка чытачоў, 3,6%, паставілася да дадзенага пытання абыякава – ім усё роўна, будуць дзеці вучыць Біблію ці не.

Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 1625 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?