Форвард кіеўскага «Дынама», ураджэнец Мінска Арцём Мілеўскі пасля прэзентацыі новай формы паразважаў пра шанцы клуба на выхад з групы ў розыгрышы Лігі Еўропы,

паведамляе Спорт-Экспресс са спасылкай на афіцыйны сайт бела-блакітных.

Мілеўскі, у прыватнасці, зазначыў: «Улічваючы супернікаў, можна сказаць, што ў нас будзе своеасаблівы чэмпіянат Савецкага Саюза (усміхаецца). БАТЭ і «Шэрыф» — каманды, з якімі будзе няпроста. Плюс «АЗ» … Думаю, нас чакаюць цікавыя матчы, асабліва ў Мінску.

— Калі «Дынама», раптам, не выйдзе з групы, гэта будзе расчараваннем?

— Выйдзе! Я вам гэта абяцаю!

***

Групавы турнір Лігі Еўропы стартуе на наступным тыдні.

У першым туры ў чацвер (16 верасня) у Кіеве якраз і згуляюць «Дынама» і БАТЭ (Барысаў).

Гэты матч пакажа ў жывым эфіры тэлеканал «Лад» (пачатак матчу, а 20-й).

30 верасня ў Мінску пройдзе гульня БАТЭ — «АЗ» (Алкмаар). З кеіўскім «Дынама» ў Мінску БАТЭ згуляе 2 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?