450 г грыбоў, паўкубка смятаны або яйкі, цыбуля, масла, перац, соль.

Грыбы вымыць, пакроіць на кавалкі, абліць варам. Злажыць у рондаль, дадаць цыбулю, масла, троху вады і тушыць. Пасаліць, папярчыць, уліць смятану. Замест смятаны можна ўбіць яйкі, замяшаць, але не заварваць, і падаваць.

Грыбы з бульбай

Вараную бульбу пакроіць на скрылікі і падсмажыць з цыбуляй на масле. Грыбы ўтушыць, пакласці наверх бульбу. Разбоўтаць 3 яйкі ў паўкубку смятаны і заліць наверх, паставіць на нейкі час ў печ, каб яйкі запякліся.

З кнігі «Вялікалітоўская (беларуская) кухарка», выдала М.Станкевічыха, Нью-Ёрк, 1959

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0