1,25–1,5 кг ялавічыны, набор карэння, 6–8 памідораў, соль, 1 французская булка, 100 г масла.

Узяць некалькі чырвоных памідораў, прыбраць хвосцікі, разрэзаць надвое ўпоперак, выціснуць сок і выбраць зярняты (яны не будуць выкарыстаныя). 100 г масла распусціць у рондалі, палажыць туды памідоры і некалькі лустаў мякішу булкі, нарэзаных кубікамі, заліць булёнам з ялавічыны і варыць 15 хвілін. Пасля чаго працадзіць суп праз густое сіта і разбавіць такой колькасцю булёну, каб суп не быў занадта рэдкім. Перад падачай пракіпяціць і дадаць у суп грэнкі. Для прыгатавання грэнак верхнюю і ніжнюю скарынку булкі, якія засталіся, калі мякіш бралі для запраўкі супу, намазаць маслам і падсушыць у печы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?