1,5 кг ялавічыны, 2–3 вялікіх лыжкі масла, 2–3 цыбулі, 400 г хлеба, соль, 8–9 сушаных грыбкоў, 1,5 л бульбы.

З ялавічнай паляндвіцы нарэзаць зразы, адбіць, пасаліць і пакінуць на некалькі гадзінаў. Намазаць спод рондаля тоўстым слоем масла, насыпаць туды сечанай цыбулі і цёртага хлеба, палажыць радок зразаў, зноў пакласці масла, насыпаць цыбулі, хлеба і яшчэ сушаных грыбкоў. Так радамі запоўніць рондаль. Зверху павінна быць многа масла і трохі хлеба і цыбулі.

Тушыць на маленькім агні пад крышкай, час ад часу трасці рондаль, каб ежа не прыставала да сценак і споду рондаля; для лепшага тушэння можна перакласці зразы са споду наверх і наадварот.

Калі зразы будуць гатовыя, выкласці на талерку, гарніруючы смажанай бульбай.

З кнігі В. Завадскай «Літоўская кухарка», 1854 г.

Падрыхтавала НБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0