Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і яго жонка Святлана далі ў Капенгагене прыём у гонар каралевы Даніі Маргрэтэ Другой і прынца-кансорта Хенрыка.

Вячэру зладзілі ў рэстаране «Німб».

На прыём прыйшлі прадстаўнікі афіцыйнай расійскай дэлегацыі і чальцы дацкай каралеўскай сям’і, прадстаўнікі міністэрстваў і парламента Даніі.

У меню ўрачыстага прыёму былі стравы, аснову якіх складаюць прадукты з Расіі. Так, прапаноўваліся валаван з сахалінскай чырвонай ікрой, мільфей з сахалінскага краба з авакада і лаймам, канапкі з далёкаўсходняй корушкай, канапкі з салам і марынаваным агурком на жытнім хлебе, халадзец з расейскіх ракаў і інш. На дэсерт можна было паспрабаваць крэмболь з яблыкам, ангельскім соўсам і мятай, расейскі шакалад, сарбэ з лайма з расейскай гарэлкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?