Дзесяцігадовы школьнік у адной з вёсак Мядзельскага раёна 9 кастрычніка быў знойдзены павешаным на гарышчы ўласнага дому,
паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру Мінскай вобласці. Сям’ю, у якой жыў хлопчык, і самога яго называюць добранадзейнымі.

27 верасня самагубствам праз павешанне скончыла жыццё настаўніца гэтай жа школы. Здарэнне выклікала вялікі рэзананс сярод школьнікаў, і хлопчык шмат цікавіўся ў бацькоў механізмам наступленьня смерці.

Следчыя мяркуюць, што школьнік загінуў праз уласную цікаўнасць, паспрабаваўшы на практыцы вывучыць тэхналогію павешання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?