Злодзеі не заўжды трапляюць у чужыя дамы праз дзверы. Нядаўна ў Мінску адзін такі ўлез у кватэру па вуліцы Чалюскінцаў праз фортку. Захапіўшы манітор і калонкі, ён выйшаў тым самым шляхам, якім увайшоў. Злачынцу затрымалі. Узбуджаная крымінальная справа.

Але наколькі частыя крадзяжы праз форткі?

— Такія злачынствы здзяйсняюцца досыць рэдка, — распавядае прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. — У горадзе за гэты год такім спосабам было здзейснена каля васьмідзесяці крадзяжоў, большасць з іх —

у дзённы час, калі людзі на працы. Найчасцей злодзеяў прывабліваюць кватэры на першым паверсе з незашклёнымі балконамі.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?