Зацверджаныя канчатковыя цэны на «Матч зорак Кантынентальнай хакейнай лігі, які пройдзе ў Мінску 30 студзеня 2010 г. на «Мінск-Арэне», паведамляе Прессбол са спасылкай на прэс-службу ХК «Дынама-Мінск».

У залежнасці ад бачнасці і ўмоваў прагляду матчу білеты разбітыя на 3 катэгорыі:

1-я катэгорыя – 17-34 шэрагі сектароў – 70 тыс. рублёў.

2-я катэгорыя – 1-16 шэрагі сектароў з недастатковай бачнасцю (за варотамі) – 80 тыс. рублёў..

3-я катэгорыя – 1-16 шэрагі сектароў з добрай бачнасцю – 100 тыс. рублёў.

У асобную катэгорыю вылучылі VIP-ложы, разлічаныя на 10 чалавек. Арэнда VIP-ложы на «Матч зорак КХЛ» будзе каштаваць 7 млн рублёў.

Білеты паступяць у продаж 1 снежня, за два месяцы да пачатку Матчу зорак КХЛ.

Цэннік ужо выклікаў буру незадавальнення на форуме Прессбола, дзе была апублікавана навіна.

Гледачы сыходзяцца на тым, што калі яшчэ аднаму чалавеку схадзіць хоць і дорага, але прымальна за 70-80 тыс. у параўнанні за паход на хакей з дзіцем ці з сяброўкай (жонкай) + сувенірная прадукцыя, пад’есці – усё гэта вылятае ў салідную капейчыну.

Тое ж тычыць і гледачоў з рэгіёнаў, дзе заробкі меншыя + даезд да сталіцы. Такі хакей нам не патрэбны, перафразуюць словы Мікалая Возерава чытачы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?