Будаўніцтва маскоўскага метрапалітэна прыпыняецца праз адсутнасць сродкаў.

Будаўнікі недаатрымалі грошы — замест $1,5 мільярда толькі мільярд.

Некаторыя станцыі будуць адкрытыя на некалькі гадоў пазней, чым планавалася. Будаўніцтва іншых увогуле адкладзена.

На ўтрыманне замарожаных аб’ектаў траціцца прыблізна пятая частка бюджэта, выдзеленага на будаўніцтва. Праекты актуальныя максімум тры гады, пасля чаго патрэбна больш за год для новай распрацоўкі.

Уздымаецца пытанне пра кансервацыю тых станцый метро, дзе працы ўжо пачаліся.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?