Міліцыя затрымала 24-гадовага зняволенага, што адбываў тэрмін ва ўстанове адкрытака тыпу. Затрыманы падазраецца ў рабаванні пасажыраў электрацягнікоў. Рабункі адбыліся 16 лістапада ў электрычках Талька — Мінск і Пухавічы — Мінск. У пасажыраў з прымяненнем гвалту былі забраныя у два мабільныя тэлефоны, фотааппарат, цыгарэты, грошы, куртка.

Таксама затрыманы 26-гадовы беспрацоўны з Мар’інай Горкі, раней судзімы. Скрадзенае часткова знойдзенае. Заведзеная крымінальная справа па ч. 2 арт. 206 КК. Падазраваныя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?