З гэтым сумным паказчыкам можа параўнацца толькі Дзень аўтамабіліста, калі былі затрыманыя дваццаць шэсць парушальнікаў «пад градусам».

Чарговы Дзень цвярозасці ў Гродне прайшоў у мінулую пятніцу, 13 лістапада. Гэты дзень адзначўся небывалай колькасцю затрыманняў нецвярозых кіроўцаў. Як распавяла в.а. начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Іна Карасевіч, за папярэдні дзень (12 лістапада) было затрымална ў два разы менш нецвярозых аўтааматараў. Дзень цвярозасці па колькасці п’яных кіроўцаў можа паспаборнічаць толькі з Днём аўтамабіліста, 22 верасня. Тады спынілі дваццаць шэсць парушальнікаў «пад градусам». За мінулы тыдзень на дарогах вобласці па віне п’яных вадзіцеляў адбылося шэсць аварый.

Паводле «Вечерний Гродно»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна