Увечары 19-гадовая дзяўчына разам з сяброўкай адправілася ў більярдны клуб. Перад сыходам з клуба дзяўчына скрала пакінуты без нагляду кашалёк жыхаркі Слоніма. Разам з ім зламысніцы дасталіся 350 тысяч рублёў і дзве банкаўскія карткі разам з… аркушыкам паперы, на якім былі запісаныя пін-коды картак. Дзяўчына вырашыла скарыстацца з гэтага. У адным з банкаматаў горада яна зняла з рахунку тры мільёны рублёў. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі досыць хутка знайшлі падазраваную. Раніцай наступнага дня яна ўжо давала паказанні следчым. Распачатая крымінальная справа.

Паводле Блог Гродна s13

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна