Штогод у лістападзе адбываецца самы паўночны джаз-фэст у Еўропе – KAAMOSJAZZ. Сёлета ён пройдзе з 19 па 22 лістапада.

Упершыню ён прайшоў у 1981 годзе ў запалярным мястэчку Saariselkä. Імпрэза была прызнаная вялізарным поспехам і стала традыцыйнай.


Слова «kaamos» азначае самы цёмны перыяд году ў Лапландыі. У лістападзе стракатыя асеннія колеры знікаюць і кароткае дзённае святло трымае людзей дома. Кожны год сотні джазмэнаў і аматараў музыкі з розных краін Еўропы збіраюцца ў фінскай Лапландыі. На працягу ўік-энду адбываюцца канцэрты і jamsessions джаз-выканаўцаў высокага класу.

У рамках сёлетняга фэсту пройдзе 17 канцэртаў 12 гуртоў і 60 музыкаў. KAAMOSJAZZ пройдзе ад 19 да 22 лістапада. Канцэрты адбудуцца ў кліматычных кавярнях і пабах.

Падарожжа па Скандынавіі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна