Апошнім часам у цэнтры Кіева актывісткі руху FEMEN ладзяць эпатажныя пратэсты. У панядзелак, 16 лістапада, яны правялі акцыю «А-та-та» з мэтай прыцягнуць увагу грамадзкасці да сэксуальных дамаганняў, што адбываюцца ў ВНУ Украіны.

Пад вокнамі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны удзельнікі акцыі-пэрфомансу яскрава прадэманстравалі, якім чынам некаторым студэнткам прыходзіцца «плаціць» за іспыты і за месцы ў інтэрнатах.

Рух «Femen» вядомы па смелымі акцыямі супраць секс-турызму і прастытуцыі «Украіна — не бардэль!» і «Эх, залётныя!». Удзельніцы руху выступаюць супраць існуючай сэкс-індустрыі і ўздымаюць іншыя «гарачыя» для грамадства пытанні.

Адгукнуліся «FEMEN» і на праблему свінога грыпу. У панядзелак, 9 лістапада, яны правялі на Майдане Незалежнасці акцыю антыстрэсу «Демарлізацыя».

У сярэдзіне дня некалькі дзяўчын распрануліся ў цэнтры горада. Інтымныя месцы яны прыкрылі бялізнай, якая імітавала марлевыя павязкі. На твары актывісткі таксама павязалі марлевыя павязкі. Целы размалявалі лозунгамі «Антыгрып!» і «Антыстрэс!». Актывісткі імкнуліся падбадзёрыць кіеўлян у час эпідэміі.

— У сувязі з праблемай грыпу ў грамадзтве многа панікі. Палітыкі спекулююць на гэтым. Людзі сапраўды падаўленыя, яны не выходзяць на вуліцу, — патлумачыла мэту акцыі лідэр руху «FEMEN» Ганна Гуцол. — Такім чынам мы хочам данесьці да людзей, што патрэбна быць весялейшымі і не паддавацца паніцы.

«Мы ў цэнтры Кіева, таму што тут больш за ўсё людзей. Апошнім часам на вуліцах горада людзей мала і мы вырашылі дадаць ім больш пазітыўных эмоцый. Асабліва мужчынам,« — кажа Ганна Гуцол.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?