Мясцовыя жыхары прыбралі крыж прыкладна 2-3 красавіка, цішком сьпілаваўшы яго балгаркай і перацягнуўшы на іншы бок вуліцы, паведамляе Беларускі дом ва Украіне.

Батальён імя Каліноўскага паведаміў, што яго чальцы паехалі на месца і забралі крыж на сваю базу, каб пасля вайны зноў усталяваць яго ў Кіеве.

Памятны крыж паставілі каля пасольства Беларусі ў Кіеве ў лістападзе 2020 года. Каля яго праходзілі жалобныя акцыі памяці Аляксандра Тарайкоўскага, Генадзя Шутава, Рамана Бандарэнкі, Вітольда Ашурка, Андрэя Зельцара ды іншых, а таксама памяці беларусаў, якія загінулі за свабоду і незалежнасць Украіны, нагадвае «Радыё Свабода».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?