Фота: інстаграм Гуркова

Фота: інстаграм Гуркова

Прыводзім яго эмацыйны допіс са скарачэннямі:

«Я беларус, у цяперашні момант кіеўлянін. Гэты выбар быў не выпадковым. Менавіта тут п'яны мядзведзь «паламаў зубы» і «прыкусіў губу». Менавіта ўкраінцы блізкія мне па духу! Многія ў маёй краіне не разумелі глыбіны ўсіх падзей 2020-га і цяпер афігеваюць ад таго, што адбываецца. Я гэта бачыў у страшных снах, але разумеў, што рана ці позна здарыцца.

Быць беларусам цяпер зашквар, паўсюль, ва Украіне, у Еўропе, бо менавіта з беларускай мяжы ідзе наступленне на Кіеў і *** [б'юць] ракеты па мірных гарадах. Гэта здрада.

Усё, што адбываецца, гэта генацыд украінскага народу, з боку Расіі пры маўклівай згодзе беларусаў.

Можна апраўдвацца хоць да панядзелка, факт застаецца фактам.

Лічу героямі тых людзей, якія ў Беларусі і Расіі, не пабаяўшыся рэпрэсій, выйшлі на вуліцы на знак пратэсту, супраць вайны.

Героі — нашы «рэйкавыя партызаны», якія спрабавалі спыніць пастаўкі ваеннай тэхнікі рускіх на тэрыторыю РБ.

Кожны на сваім месцы, хтосьці ў інфармацыйнай вайне, хтосьці ў сапраўдных баявых дзеяннях!

Слава Украіне! Жыве Беларусь!»

Раней баксёр запісваў відэазварот, дзе казаў, што многія беларусы гатовыя абароняць свабоду Украіны.

«Я і многія іншыя беларусы гатовыя абараняць свабоду Украіны». Гуркоў запісаў відэазварот з-за пагрозы вайны

Віталь Гуркоў пра вайну ва Украіне: Тое, што цяпер адбываецца, гэта ў тым ліку з-за Ціханоўскай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0