Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць венецыянскі маркоўны пірог, вам спатрэбіцца:

  • 3 чайныя лыжкі кедравых арэхаў,
  • 200-250 грамаў морквы,
  • 75 грамаў разынак (лепей браць залатыя разынкі),
  • 60 мілілітраў рому,
  • 150 грамаў цукру,
  • 125 мілілітраў аліўкавага алею (і трошкі яшчэ, каб змазаць форму),
  • чайная лыжка ванільнага экстракту,
  • 3 яйкі,
  • 250 грамаў молатага міндалю,
  • палова чайнай лыжкі молатага мускатнага арэху,
  • палова лімона (пакіньце ад яго толькі цэдру і сок).

Калі хочаце зрабіць да пірага крэм з маскарпонэ, падрыхтуйце:

  • 250 грамаў сыру маскарпонэ,
  • 2 чайныя лыжкі цукровай пудры,
  • 2 чайныя лыжкі рому.
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Вазьміце круглую форму для выпякання дыяметрам 23 см, пакрыйце дно пякарскай паперай і змажце бакі формы алеем.
  2. Падсушвайце кедравыя арэхі на патэльні без алею, пакуль яны не набудуць карычневы колер.
  3. Здрабніце моркву з дапамогай дробнай таркі. Завярніце атрыманую масу ў сурвэтку з паперы і адцісніце яе, каб прыбраць лішнюю вадкасць.
  4. Памясціце разынкі і ром у маленькую каструлю, давядзіце да кіпення, потым паменшыце агонь і варыце сумесь 3 хвіліны.
  5. Узбівайце цукар і алей разам, пакуль сумесь не загусцее. Дадайце ванільны экстракт і яйкі, зноў добра ўзбейце сумесь. Пасля гэтага ўмяшайце ў яе молаты міндаль, мускатны арэх, маркоўную масу, разынкі і, нарэшце, цэдру і сок лімона.
  6. Перамясціце сумесь у падрыхтаваную форму для выпякання і разгладзьце яе лапаткай. 
  7. Упрыгожце верх пірага кедравымі арэхамі і пастаўце форму ў духоўку на 30-40 хвілін. Пірог будзе гатовы, калі яго верх уздымецца і набудзе карычневы колер. Памясціце ў цэнтр пірага драўляную шпажку і дастаньце яе — калі на шпажцы амаль не будзе рэшткаў цеста, значыць, пірог можна есці. Дастаньце яго з духоўкі і астудзіце перад тым, як вымаць з формы.
  8. Каб зрабіць крэм, перамяшайце сыр маскарпонэ з цукровай пудрай і ромам.
  9. Падавайце пірог з крэмам у асобнай місцы, каб кожны, хто пажадае, мог узяць трошкі крэму сабе.

Рэцэпт на выходныя: вытанчаны дэсерт лава-кейк з марожаным

Рэцэпт на выходныя: курыца ў кары за паўгадзіны, прычым незвычайная

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0