Ілюстрацыйны здымак. Фота pixabay.com

Ілюстрацыйны здымак. Фота pixabay.com

Найбольш распаўсюджаны тып злачынства — вішынг, калі махляры тэлефануюць пад выглядам супрацоўнікаў банка і выманьваюць канфідэнцыйную інфармацыю ва ўладальнікаў картак або просяць іх здзейсніць пэўны плацёж. І колькасць такіх фактаў за год скарацілася ўсяго на 2,4%. 

А вось колькасць злачынстваў на пляцоўцы «Куфар», на якія масава скардзіліся беларусы, скарацілася на траціну. Тым часам расце колькасць злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем фішынгавых сайтаў, большасць з іх — рэсурсы, якія імітуюць сістэмы дыстанцыйнага абслугоўвання беларускіх банкаў.

Нацбанк плануе дапрацаваць праект указа прэзідэнта «Аб некаторых мерах па супрацьдзеянні махлярству ў банкаўскім сектары». Мэта — наладзіць супрацоўніцтва паміж Нацбанкам, банкамі і праваахоўнымі органамі, якія займаюцца супрацьдзеяннем махлярству. Таксама павінны быць вызначаныя механізмы абмежавання расходных аперацый па рахунках, якія махляры выкарыстоўваюць для атрымання даходаў. 

Банкаўскі кодэкс будзе дапоўнены зменамі ў частцы кібербяспекі. Нацбанк мае аўтыматызаваную сістэму апрацоўкі інцыдэнтаў інфармацыйнай бяспекі, плануеццца, што доступ да базы атрымаюць і іншыя зацікаўленыя бакі, задача якіх — прадухіляць кіберзлачынствы. 

Што ўскладняе барацьбу з кіберзлачыннасцю ў Беларусі? У тым ліку і палітычная сітуацыя. Непрызнанне палітычнай суб’ектнасці вядзе да таго, што замежныя дзяржавы адмаўляюцца прадастаўляць Беларусі прававую дапамогу, злачынцы пра гэта ведаюць і карыстаюцца момантам. На гэта звяртаў увагу следчы Цэнтральнага апарата СК, які спецыялізуецца на справах, звязаных з інфармацыйнай бяспекай. Ёсць і іншыя праблемы. 

У 2014 годзе ў Беларусі былі змененыя правілы рэгістрацыі электронных кашалькоў. Гэта прывяло да таго, што карыстальнікі перайшлі на замежныя плацежныя сістэмы. Так адміністратыўны бар’ер ускосна ўскладніў працу беларускіх следчых з кіберзлачынствамі: адсачыць злачынныя аперацыі і датычных да іх асоб стала складаней.

Чытайце таксама

Тэлефонныя махляры зарабляюць грошы, прымушаючы суразмоўцаў слухаць цішыню

Новы від махлярства: мінчук хацеў трапіць на інтым-вечарынку, а яго падманулі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0