Фота: streetstyle__daily / Instagram

Фота: streetstyle__daily / Instagram

Спадніца-аловак

Класіка ніколі не надакучвае, вось чаму спадніца-аловак застаецца моднай ужо шмат сезонаў. Дызайнеры любяць як мінімалістычныя мадэлі, так і спадніцы з рушамі, складкамі ці сэксуальнымі разрэзамі, піша lamoda.pl.

Калі вы жадаеце прадэманстраваць свае ногі і ягадзіцы — не бойцеся надзець спадніцу-аловак! Гэтая мадэль як ніякая іншая падкрэслівае жаночыя формы, і ў ёй вы заўсёды будзеце выглядаць стыльна.

Спадніца-мідзі

Не абмяжоўвайце сябе толькі простымі варыянтамі, мадэлямі аднаго колеру ці вырабленымі з атласу. Лепей падрыхтуйце сябе да поўнага шаленства і максімалізму, бо ў бліжэйшы час на вуліцах з’явяцца спадніцы-мідзі ў прыгожых колерах і з эфектнымі ўзорамі.

Не трэба баяцца таксама мадэляў у складках ці з яркімі прынтамі — усе спадніцы, трохі даўжэйшыя за калена, цяпер сапраўдны маст-хэв. Можна надзець такую спадніцу разам з класічнай белай футболкай ці нават з прыталеным топам — атрымаецца выдатна!

Спадніца-міні

Міні вяртаецца на подыумы. Як толькі пацяплее, гэтая правакацыйная мадэль дакладна будзе у цэнтры ўвагі. Спадніцы-міні добра пасуюць да штодзённых камплектаў адзення і робяць іх больш спакуслівымі. Можаце насіць міні-спадніцы з калготкамі з прынтамі або з высокімі ботамі.

Чым небяспечная джынсавая тканіна і якія ёй ёсць альтэрнатывы?

Названы топ-8 трэшу ў адзенні 2021 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0