Дзеянне фільма разгорнецца ў постсавецкі перыяд. Па сюжэце, журналістка Крысціна і міліцыянт Дашкін паспрабуюць расследаваць справу аб знікненні дзіцяці ў закрытым горадзе Лабачэўск-4.

Удзел у здымках возьмуць Анастасія Талызіна, Міхаіл Трайнік, Максім Стаянаў, Паліна Куцепава, Вікторыя Талстаганава і іншыя акцёры.

Дар'я Жук нарадзілася ў Мінску ў сям'і журналістаў. Скончыла Гарвардскі універсітэт і вышэйшыя рэжысёрскія курсы ў Калумбійскім універсітэце. Адна з галоўных работ Дар'і — кінастужка «Крышталь», якая была кандыдатам на прэмію «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?