Снег і месцамі галалёдзіца — якім будзе надвор’е ў нядзелю
У ноч па ўсходзе краіны — невялікі кароткачасовы снег, днём снег і мокры снег пройдуць пераважна па паўночным захадзе.
На асобных участках дарог — галалёдзіца. Белгідрамет выпісаў другі ўзровень небяспекі.
Вецер заходні ўмераны, часам парывісты да 10 м/с (у пятніцу было да 32 м/с).
Уначы -2 … -7°С, удзень ад мінус -3 … да + 2°С.
У Мінску ўначы да -6°С, удзень ад нуля да мінус 2°С.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ