РБК-Украіна
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на інтэрв'ю кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля для repubblica.it.
Па яго словах, на фоне апошніх заяваў пра пагрозу расійскага ўварвання ЕС каардынуе дзеянні краін-удзельніц і будзе заўсёды займаць бок Украіны.
«Мы з Украінай. Няхай усе задумаюцца аб наступствах», — адзначыў Барэль.
Ён падкрэсліў, што Еўропа і ЗША павінны працаваць, каб пазбегнуць ўварвання Расіі ва Украіну.
«Мы выкарыстоўваем нашы дыпламатычныя навыкі, каб прымусіць Расію зразумець, што гэта будзе сур'ёзным парушэннем міжнароднага права. Я таксама размаўляў са сваім калегам Лаўровым у Стакгольме. Ён адмаўляе любую ваяўнічую дзейнасць», — сказаў Барэль.
Ён дадаў, што НАТА не зможа абараніць Украіну, але Еўропа мае намер працягнуць яе падтрымку.
«Мае словы не павінны быць няправільна вытлумачаныя. ЕС будзе цвёрда стаяць за Украінай», — дадаў дыпламат.