У ліпені ад Міністэрства юстыцыі грамадская арганізацыя атрымала два пісьмовыя папярэджанні за несвоечасова перададзеныя дакументы, якія чыноўнікі патрабавалі ў межах пазапланавай праверкі.

Па словах Анісім, былі паважныя прычыны, чаму не ўдалося своечасова прадаставіць дакументы. Яна была ў ізаляцыі і забрала ліст Мінюста толькі за дзень да пазначанай даты — 14 ліпеня. Тым не менш, у той дзень супрацоўнікі ТБМ накіравалі ў Мінюст частку запытаных дакументаў. Не ўдалося адправіць бухгалтарскую дакументацыю, паколькі ранейшая бухгалтарка памерла, а бухгалтарка «Нашай Нівы» Вольга Раковіч, якая дапамагала арганізацыі па дамове падраду, на той момант была затрыманая.

У офісе ТБМ 15 ліпеня прайшоў ператрус. Усе гэтыя акалічнасці Анісім пазначыла ў лісце да Міністэрства, але адказам было папярэджанне, а пасля яшчэ адно.

«Мы ведаем, калі дадзены загад арганізацыю закрыць, яны закрыюць, нягледзячы ні на што», — кажа старшыня ТБМ.

Таварыства беларускай мовы было заснаванае ў 1989 годзе. У розны час арганізацыю ўзначальвалі Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Алег Трусаў. Алена Анісім стала старшынёй ТБМ восенню 2017-га, калі была дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0