Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:

400 г спагеці

6 сталовых лыжак алею

2 зубочкі часнаку

300 г вяндліны

4 яечныя жаўткі

100 г пармезану або іншага добрага сыру

200 мл соусных вяршкоў 

соль, молаты чорны перац на смак

  1. Зварыць спагеці згодна з інструкцыяй
  2. У патэльні разагрэць алей. Расціснуць часнок і дадаць у патэльню.
  3. Дробна парэзаць вяндліну, дадаць да часнаку і смажыць на працягу 5 хвілін.
  4. Нацерці сыр. Узбіць жаўткі з вяршкамі, пасаліць.
  5. Спагеці перакласці ў сатэйнік, дадаць часнок, вяндліну, узбітыя жаўткі і сыр. Трымаць на агні 3 хвіліны.
  6. Пасыпаць молатым перцам і ўпрыгожыць зелянінай.

Смачна есці!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0