Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:

1 кг вялікай бульбы

60 г масла

2 сталовыя лыжкі размарыну

2 сталовыя лыжкі чабару

2 зубчыкі часнаку

соль

  1. У невялікую каструлю пакладзіце масла і растапіце яго на павольным агні.
  2. Раздрабніце травы і часнок і пакладзіце іх у каструлю.
  3. Варыце на працягу 5—10 хвілін на павольным агні, перыядычна перамешвайце. Пасля выключыце агонь і дайце травам настояцца.
  4. Вымыйце і абабярыце бульбу.
  5. На кожнай бульбіне зрабіце мноства надрэзаў таўшчынёй 2 мм і глыбінёй прыкладна на 2/3 бульбіны.
  6. Разагрэйце духоўку да 200 С. Памажце форму для выпякання маслам і выкладзіце бульбу.
  7. З дапамогай кулінарнага пэндзліка намажце кожную бульбу сумессю з траў і пасаліце.
  8. Запякайце бульбу на працягу 60 хвілін. У працэсе запякання можна смазваць бульбу яшчэ 2—3 разы сумессю з траў.
  9. Падаваць бульбу «Хасэльбэк» лепш у гарачым выглядзе.

Смачна есці!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0