Як вядома «Нашай Ніве», дачынная кампанія «Газпрама» «Газпрам трансгаз Беларусь», якая займаецца ўзвядзеннем «Газпрам-цэнтра» на месцы зруйнаванага аўтавакзала «Маскоўскі», крытычна не ўкладаецца ў тэрміны пабудовы, акрэсленыя ўказам Лукашэнкі — 31.12.2020. 

Фармальная прычына — праблемы з грунтамі, якія выявіліся не адразу і запатрабавалі вялікай колькасці экспертыз. 

З 2013 года, фактычна, скончаны толькі фундамент. 

Як нам вядома, па гэтай прычыне дырэкцыя «Газпрам трансгаз Беларусь» звяртаецца да свайго маскоўскага кіраўніцтва, каб тое папрасіла Лукашэнку даць яшчэ 4 гады на завяршэнне будоўлі. 

«Газпрам-цэнтр» — меркаваны офісны цэнтр, вышынёй 189 метраў. Для яго пабудовы ў статусным месцы, насупраць Нацыянальнай бібліятэкі, знеслі аўтавакзал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?