Мікола Волкаў у счэпцы другі справа. Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Мікола Волкаў у счэпцы другі справа. Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

«Дарагія сябры і калегі, вы — неверагодныя! Мяне перапаўняе мора эмоцый, бо сёння я выйшаў на волю і даведаўся пра тое, як шмат цудоўных людзей памагала і падтрымлівала маю жонку. Дарагія, я ў захапленні ад вас. Наша сіла ў гэтай моцнай салідарнасці і веры ў тое, што праўда і справядлівасць пераможа, — напісаў ён у фэйсбуку. —

Пры затрыманні мяне некалькі разоў ударылі амапаўцы, хаця я не аказваў супраціўлення. Пазней мяне перадалі міліцыі, а далей у Жодзіна. Там ужо было ўсё па-людску, таму я амаль не пацярпеў і вярнуўся дадому жывы і здаровы. Сёння [аўторак] быў суд — далі 10 базавых, што таксама зусім не страшна.

Далей нам будзе няпроста, але ведайце, што падтрымка добрых людзей — гэта вельмі важна, нават пара добрых словаў. САЛІДАРНАСЦЬ і ПАДТРЫМКА — у гэтым наша сіла!»

Пасля затрымання Міколы Волкава яго калегі з Акадэміі Навук выйшлі на праспект, патрабуючы вызвалення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0