27 жніўня ў Беларусі працягваецца пераслед актывістаў і незалежных СМІ. У офіс рэдакцый выданняў Kyky.org і The Village Беларусь прыйшлі з ператрусам, працягваюцца суды над удзельнікамі акцый пратэсту, адбываюцца новыя затрыманні, паведамляюць праваабаронцы.

Раніцай 27 жніўня ў Берасці быў затрыманы старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) і кіраўнік арганізацыі «за свой горад» Ігар Маслоўскі, паведамляе «Брэсцкая газета». Падрабязнасці распавяла кіраўнік гарадской арганізацыі Ганна Канюс.

«Раніцай мы былі на судзе ў Дзмітрыя Янковіча — мужчыны, які быў затрыманы, калі перавозіў у сваёй машыне велізарны бел-чырвона-белы сцяг. Суддзя вельмі хутка, нават не аддаляючыся ў дарадчы пакой, абвясціў рашэнне — 15 базавых. Пасля суда я, Ігар і адзін з назіральнікаў на выбарах ішлі ў наш офіс. На скрыжаванні Машэрава і Камуністычнай каля нас спынілася цёмна-сіняя грамадзянская «Аўдзі» і з яе выйшлі два чалавекі: міліцыянт і супрацоўнік у грамадзянцы, які выступаў сведкам на судзе ў Янковіча», — сказала Канюс.

Паводле яе слоў, міліцыянт мэтанакіравана падышоў да Ігара, перапытаў, ці сапраўды ён Маслоўскі і сказаў: «Вы затрыманыя. Прайдзёмце». Таксама Ігара папярэдзілі аб недапушчальнасці супраціву. Яго павезлі ў Ленінскі РАУС. Прычына затрымання пакуль не вядомая. Паплечнікі Маслоўскага паехалі ў райаддзел, каб паспрабаваць нешта высветліць.

Прыкладна ў 14.00 каля РАУС была затрыманая Ганна Канюс, якая чакала інфармацыю пра затрыманага Маслоўскага. Падышоў капітан Хвясюк і прапанаваў прайсці ўнутр, каб пасядзець і пачакаць. Затым яна паведаміла, што яе затрымалі.

У Мінску пачаліся ператрусы ў офісах рэдакцый выданняў Kyky.org і The Village Беларусь. Выданні арэндуюць офісы разам з агенствам Vondel/Hepta. Вядома, што ператрус праводзяць супрацоўнікі ДФР, частка з іх з'ехала разам з дырэкатарам агенства Аляксандрам Васілевічам (верагодна на допыт). Kyky.org паведамляе, што прадстаўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў прыходзілі дамоў да іх дырэктаркі Сашы Раманавай, але той не было дома. 

Пасля 14.30 у офіс дыджытал-агенцтва Red Graphic, якім валодае жонка Васілевіча Надзея Зелянкова таксама прыйшлі супрацоўнікі ДФР, праходзіць вобшук.

У Гомелі затрымалі сябру Гомельскай каардынацыйнай рады Святлану Кароль. Яе затрымалі ў вёсцы пад Гомелем, цяпер міліцыянты вязуць яе ў Чыгуначны РАУС. Святлана Кароль брала актыўны ўдзел у акцыях прыхільнікаў пераменаў. 

У Мінску на плошчы Свабоды каля 6 вечара затрымалі журналістаў недзяржаўных СМІ, якія збіраліся асвятляць акцыю вернікаў. Іх пасадзілі ў шэры бус і звезлі з плошчы. 

Затрыманыя журналісты TUT.BY Станіслаў Шаршукоў і Вадзім Заміроўскі, таксама Уладзь Грыдзін («Радыё Свабода»), Васіль Фядосенка (Reuters), фатограф Аляксандр Васюковіч, Надзея Бужан («Наша Ніва»), Дзіма Лавецкі (AP), Захар Шчарбакоў і Сяргей Сацюк (БелаПАН), Кацярына Андрэева і Максім Калітоўскі («Белсат»), Уладзімір Косцін (Reuters), Сяргей Бабылёў (ТАСС). Журналістаў даставілі ў Кастрычніцкі РУУС. Прэс-служба МУС паведаміла, што журналісты не затрыманы, а дастаўлены для праверкі дакументаў.

Затрыманні 27 жніўня на Плошчы Незалежнасці

Плошча Незалежнасці 27 жніўня. Фота: belsat.eu.

Плошча Незалежнасці 27 жніўня. Фота: belsat.eu.

Пасля 19:00 на Плошчы Незалежнасці зноў пачаліся разгон мірнай акцыі пратэсту і затрыманні.

Спіс затрыманых (абнаўляецца і дапаўняецца):

  1. Алег Груздзіловіч (журналіст «Радыё Свабода», вызвалены)
  2. Андрэй Рабчык (журналіст «Радыё Свабода», вызвалены)
  3. актывіст, праваабаронца Міхаіл Мацкевіч
  4. Сяргей Кавалёў (журналіст «Белсату», вызвалены)
  5. Наста Рэзнікава (журналістка «Белсату», вызвалена)
  6. Алесь Зянкоў 
  7. Александр Ружачка (фатограф Оnliner, вызвалены)
  8. Алесь Дашчынскі (журналіст «Радыё Свабода», вызвалены)
  9. Лёша Суднікаў (журналіст TUT.BY) — вызвалены
  10. Павел Дабравольскі (журналіст naviny.by, вызвалены)
  11. Таццяна Каравянкова (журналістка БелаПАН) — з РУУС Кастрычніцкага раёна забрала «хутка»
  12. Аляксандра Багуслаўская (журналістка DW) — РУУС Кастрычніцкага раёна
  13. Ліза Верайкіна (журналістка BBC)
  14. Яўген Калмыкоў
  15. Дзмітрый Грыгор'еў
  16. Дзмітрый Арол
  17. Антон Ляшкевіч
  18. Эльнар Байназараў (грамадзянін РФ)
  19. Уладзімір Канапліцкі
  20. Руслан Смыкаў
  21. Герман Голуб
  22. Ягор Цюкін
  23. Алег Амбарцумян
  24. Андрэй Шашок
  25. Дзмітрый Трафімавіч
  26. Багуслаў Цыганкоў
  27. Юрый Маглыш
  28. Антон Бастынец
  29. А. Дабрыянік
  30. Іван Грышкевіч
  31. Дзяніс Мароз
  32. Аляксандр Балыкоў
  33. Аляксандр Кузьмянкоў
  34. Арцём Майсіёнак
  35. Аляксандр Міцкевіч
  36. Раман Яляневіч
  37. Міхаіл Шкраба
  38. Уладзіслаў Нестаровіч
  39. Уладзімір Хоміч
  40. Дзмітрый Осіпаў
  41. Раман Свірскі
  42. Зміцер Хведарук
  43. Тарас Цялькоўскі
  44. Ігар Рыхард
  45. Траццяк Валерый
  46. Канстанцін Літвінаў 
  47. Ігар Анісковіч 
  48. Дзмітрый Бялоў
  49. Аляксандр Полаз
  50. Юрый Куцэвіч
  51. Антон Быкоўскі
  52. Аляксей Караткоў 
  53. Яўген Зяньковіч
  54. Уладзімір Майораў
  55. Станіслаў Кавалёў
  56. Раман Жук
  57. Мікалай Бруцкі
  58. Вадзім Козел
  59. Раман Ліпскі
  60. Яўген Ціхановіч
  61. Ігар Быр
  62. Уладзімір Сяргейчык
  63. Андрэй Рамановіч
  64. Дзмітрый Мароз
  65. Андрэй Аўдонін
  66. Андрэй Сахарук
  67. Матвей Сахарук
  68. Андрэй Комлік-Ямацін
  69. Аляксей Бусел
  70. Аляксандр Аладзьеў
  71. Ігар Рудлеўскі 
  72. Антон Янушкоўскі 
  73. Дзяніс Сарасека
  74. Дзмітрый Зыбо
  75. Мікіта Бяляеў
  76. Антон Сарокін
  77. Слава Цімошчанка
  78. Павел Манько
  79. Кірыл Казей
  80. Віктар Вайніловіч
  81. Аляксандр Рудэнка
  82. Андрэй Валковіч
  83. Максім Шрубок
  84. Дзмітрый Кульган (грамадзянін РФ)
  85. Міхаіл Маланка
  86. Арцём Бусел
  87. Юрый Хілавец
  88. Канстанцін Каршуноў
  89. Андрэй Еўдакімаў
  90. Ігар Чапіга
  91. Андрэй Царлюкевіч
  92. Мікалай Чарняк (вызвалены з РУУС Фрунзенскага раёна)
  93. Юрый Гнядзёнак
  94. Павел Якута
  95. Данііл Луконін
  96. Мікалай Грыб
  97. Павел Буевіч
  98. Дзмітрый Белановіч
  99. Вадзім Кляшчонак
  100. Віталь Прыемка
  101. Павел Андрэеў
  102. Леанід Аляксюткін
  103. Аляксандр Міхалевіч
  104. Ігар Булыга
  105. Васіль Райчонак
  106. Дзмітрый Зенькевіч
  107. Андрэй Цуркан
  108. Анджэй Заух (польскі карэспандэнт TVN)
  109. Пол Хансэн (журналіст Швецыі, вызвалены з Кастрычніцкага РУУС, павінен пакінуць Беларусь, забаранілі ўезд на 5 гадоў)
  110. Андрэй Іванчыкаў
  111. Ігар Вісарыонаў
  112. Аляксей Жыліч
  113. Сяргей Пабудзей
  114. Віталь Сідаровіч
  115. Сяргей Птушко (відэакарэспандэнт Onliner, вызвалены)
  116. Віталь Аляхновіч (журналіст Onliner, вызвалены)
  117. Аляксандр Казакоў
  118. Максім Савоська
  119. Аляксандр Бабака
  120. Сяргей Самусевіч
  121. Павел Шацернік
  122. Максім Пражэнік
  123. Міхаіл Стэфановіч (на Акрэсціна)
  124. Павел Яканюк (на Акрэсціна)
  125. Вадзім Авжан
  126. Яўген Сянюціч
  127. Леанід Мурэнка
  128. Юніс Катаўнэх Ахрам
  129. Дзмітрый Шкалянок
  130. Ягор Валента
  131. Максім Кравец
  132. Мікіта Лахматаў
  133. Ілля Сапон
  134. Яўген Тазаў
  135. Ігар Давыдаў
  136. Павел Алейнікаў
  137. Сяргей Семьяноў
  138. Уладзімір Жэлязко
  139. Міхаіл Косцін
  140. Андрэй Гірвель
  141. Кірыл Наўмовіч
  142. Аляксей Мішын
  143. Аляксандр Ануфрыеў
  144. Юрый Мядушэўскі
  145. Павел Мурашка
  146. Вячаслаў Гранюк
  147. Максім Ляшко
  148. Андрэй Каўцэвіч
  149. Яўген Поснікаў
  150. Дзмітрый Ганапольскі
  151. Максім Лутчанка
  152. Уладзімір Страцкевіч
  153. Данііл Пінькевіч
  154. Сяргей Лойка
  155. Мікіта Карчэўскі
  156. Андрэй Касцюк
  157. Вадзім Труляеў
  158. Мікіта Шаверноўскі
  159. Таццяна Зяньковіч (фатограф ЕР, вызвалена)
  160. Дзмітрый Кірэйчык
  161. Валер Мацкевіч
  162. Віталь Куцыля
  163. Аляксей Крышталь
  164. Кірыл Станіслаўчык
  165. Яўген Сяліцкі
  166. Данііл Сяліцкі
  167. Владзіслаў Дзерач
  168. Вадзім Грудзько
  169. Павел Кандрацёнак
  170. Сяргей Даўжонак
  171. Андрэй Багдановіч
  172. Андрэй Духін
  173. Дзмітрый Матвееў
  174. Вадзім Белявец
  175. Максім Крывіцкі
  176. Максім Хвашчэўскі
  177. Уладзімір Лазко
  178. Максім Якубенка
  179. Дзмітрый Давідовіч
  180. Аляксандр Цароў
  181. Уладзімір Дрозд
  182. Геннадзь Пінчук
  183. Ілля Сідарэнка
  184. Дзмітрый Бітус
  185. Максім Шуканоў
  186. Дзмітрый Кукарэка
  187. Яўген Баранаў
  188. Аляксей Турчыняк
  189. Геннадзь Сарана
  190. Раман Сачэнка
  191. Уладзімір Коўзун
  192. Аляксей Сівец
  193. Сяргей Барсукоў
  194. Аляксей Талкачоў
  195. Сяргей Ткачэнка (аператар нямецкага канала ZDF)
  196. Юрый Рылаў (прадзюсар нямецкага канала ZDF)
  197. Ігар Майсюк
  198. Андрэй Сумар
  199. Андрэй Латыш
  200. Антон Бондараў
  201. Аляксандр Ажгарэвіч
  202. Максім Лузан
  203. Марк Почтараў
  204. Андрэй Сумар
  205. Павел Арцюшын
  206. Мікіта Саўкін

У Салігорску каля 20:00 быў затрыманы праваабаронца Беларускага Хельсінскага Камітэта Леанід Мархотка.

Суды над затрыманымі раней удзельнікамі акцый пратэсту

У Брэсце 15 базавых велічынь (405 рублёў) прысудзілі Змітру Янковічу - кіроўцу машыны, якая везла адзін з самых вялікіх бел-чырвона-белых сцягоў Беларусі. Сёння стала вядома, што сцяг канфіскавалі.

У Мінску праходзяць суды над затрыманымі 25 і 26 жніўня. Затрыманыя 25 жніўня каля плошчы Незалежнасці Валянцін Куракевіч і Руслан Валоснікаў атрымалі па 20 базавых велічынь штрафу (540 рублёў). Яго адпусцілі з ЦІПа. Разам з ім пасля судоў адпусцілі Ігара Абрубава, Сяргея Карнаўхава, Смалякова Д., Хахлова Д.

У судзе Леніскага раёна Мінска суддзя Шут аштрафаваў Іллю Амелевіча на 15 базавых велічыняў і Антона Цундара на 20 базавых велічыняў. У гэтым жа судзе суддзёй Шоцікам былі аштрафаны Сяргей Жылко на 20 базавых, Арцём Дурко на 30 базавых (ч.3 арт. 23.34 КаАП), Аляксандр Міхайлаў.

Суд Заводскага раёна аштрафаваў на 20 базавых па ч.1 арт. 23.34 КаАП Д. Крылова.

Таксама па арт. 23.34 КаАП судзяць частку людзей, затрыманых на акцыі 14 ліпеня. Так, справу журналісткі Кацярыны Андрэевай адправілі на дапрацоўку. Удзельнікам акцыі Валянціну Галімовічу і А. Ткачука суддзя Вера Галаўкова (суд Савецкага раёна) прысудзіла 15 базавых штрафу. Такі ж штраф атрымалі Павел Собчанка ад суддзі Сяргея Шацілы і Кірыл Салдаткін ад суддзі Галаўковай (Кірыл быў збіты пры затрыманні). Таксама гэта суддзя аштрафавала Ганну Бялко, Д. Нупрэйчыка, А. Сурабка на 10 базавых велічынь. Д. Баглая - на 20 базавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0