Здарэнне адбылося ў Фларыдзе. Закаханыя Тэйлар Фортэ і Трэвар Уолтэрс ладзілі развітальны пікнік на возеры Эліс: хлопец неўзабаве павінен быў адправіцца на службу ў марской пяхоце. Аднак іх адпачынак спыніў галодны алігатар, які з'еў усю ежу.

Амерыканцы паспелі адбегчы ў бок і з бяспечнай адлегласці назіралі, як рэптылія сілкуецца. Алігатар пачаў з кавалка сыру, затым праглынуў каўбасу салямі, палову кавуна і амаль паўкіло вінаграду. Пасля гэтага ён перайшоў на гуакамоле і з'еў спачатку змесціва вялікай міскі, а потым і саму міску. 

Жаніх паспрабаваў прагнаць алігатара. Ён расставіў ў бакі рукі, і пачаў рабіць гучныя гукі. У выніку рэптылія спыніла вячэру і папаўзла ў возера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0