Карэспандэнт расійскага прапагандысцкага тэлеканала «Россия 24» знайшоў у трэйлеры новай часткі гульні Call of Duty: Modern Warfare амерыканскую прапаганду і русафобію.

На думку вядучага, рускія паказаны ў гульні небяспечнымі і агрэсіўнымі. У якасці доказу свайго сцвярджэння ён паказаў фрагмент трэйлера, у якім расійскі самалёт бамбардзіруе «Белыя каскі» (добраахвотніцкая арганізацыя, якая дапамагае мірным жыхарам у Сірыі). Вядучы называе гэта правакацыяй з мэтай скампраметаваць расійскія войскі, якія дапамагаюць сірыйскім узброеным сілам.

Палітолаг Геворг Мірзаян, каментар у якога ўзяў тэлеканал, заявіў, што яму вядома пра сувязі Мінабароны ЗША з Галівудам і распрацоўшчыкамі камп'ютарных гульняў. Пры гэтым дызайнер гульні Тэйлар Курасакі, урывак з інтэрв'ю якога быў уключаны ў сюжэт, сказаў, што ў гульні будуць як дрэнныя і добрыя амерыканцы, так і дрэнныя і добрыя рускія.

Call of Duty: Modern Warfare 2019 выйдзе 25 кастрычніка 2019 года. Дзеянне гульні будзе адбывацца на Блізкім Усходзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0