У анлайн-сэрвісе відэагульняў Steam анансавалі гульню пад назвай Sex with Stalin. Яна павінна выйсці 10 кастрычніка 2019 года. Яе сюжэт апісаны так: «Вам — юнаму падарожніку ў часе, выпала магчымасць сустрэцца з найвялікшым дыктатарам усіх часоў — Сталіным. А што далей? Усё ў вашых руках! Майце зносіны са Сталіным, раскрывайце яго самыя патайныя сакрэты! Дзяліцеся парадамі і дапамажыце правадыру прыйсці да сусветнага панавання! Ці… пакажыце вусатаму, што такое сапраўдная мужчынская сіла і каханне!»

Да апісання распрацоўшчыкі прыклалі некалькі скрыншотаў з гульні. На некалькіх з іх Сталін голы. Напрыклад, на адной выяве ён пазіруе голым на фоне дывана, на іншай — на фоне ўласнага партрэта паказвае сярэднія пальцы.

Пасля анонсу ў сэрвісе Steam камп'ютарнай гульні Сэкс са Сталіным (Sex with Stalin) Кампартыя Расіі запатрабавала праверыць яе на «экстрэмізм». Пра гэта са спасылкай на прэс-сакратара лідара расійскай кампартыі Аляксандра Юшчанку перадае Daily Storm.

«Гэта пытанне да праваахоўных органаў, якія павінны ўбачыць у гэтых дзеяннях, у тым ліку элементы экстрэмізму і элементы распальвання. Праваахоўныя органы павінны даць тут свае экспертныя ацэнкі. Ёсць пэўныя сілы, людзі, якія не супастаўляюць свае дзеянні з элементарнымі нормамі маралі», — паскардзіўся камуніст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0