Супрацоўніцу міністэрства адукацыі нігерыйскага штата Бенуэ, якая сцвярджала, што дзяржаўныя грошы ў памеры каля $100 тысяч праглынула змяя, абвінавацілі ў махлярстве. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.

У пачатку 2018 года аўдытары, якія правяралі аддзяленне нігерыйскай экзаменацыйнай рады, заўважылі знікненне 35 мільёнаў найра (97 500 даляраў або 86 950 еўра ў эквіваленце). Супрацоўніца арганізацыі Філаміна Чыше патлумачыла адсутнасць грошай звышнатуральным умяшаннем: грошы з'ела містычная змяя.

Вядома, ніякай змяі следчыя не знайшлі. Самая вялікая банкнота ў Нігерыі — 1 000 найра, і ўсе грошы маглі б запоўніць некалькі мяхоў.

У пятніцу, 31 мая, Чыше і яшчэ пяць супрацоўнікаў міністэрства адукацыі, якія падазраюцца ў крадзяжы, паўсталі перад судом у горадзе Абуджа. Трое з іх ужо заявілі, што не вінаватыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0