Віцэ-прэм’ер Уладзімір Дворнік, расказваючы дэпутатам пра дзейнасць лесапрамысловага комплексу, канстатаваў, што за апошнія 70 гадоў плошча лясоў у Беларусі павялічылася ўдвая.
Паводле яго, на аднаго жыхара цяпер прыпадае 1 гектар ляснога ландшафту, што істотна перавышае сярэдні паказчык у Еўропе.
Найбольш папулярнае дрэва — сасна, гэты від займае 50%. Далей ідуць бярозы — 23%. А найменш у Беларусі дубоў — толькі 3%.