У заапарку пацярпелае ваверчаня прывезлі жыхары Ангарска, якія абаранілі яго ад злых крумкачоў, піша Interfax.ru.
Відавочцы распавялі, што ваверчаня няўдала звалілася з дрэва, пасля чаго на яго наляцелі птушкі. У звярка былі сур'ёзныя траўмы — паралізавала заднія лапы. Ён з цяжкасцю рухаўся. У заапарку яго ўзяла пад сваё крыло кошка Даша, у якой нядаўна нарадзіліся кацяняты.
Натуральная маміна ежа, рэгулярны масаж і правільнае цяпло ад зводных братоў-сясцёр — увесь тыдзень ён жыў у скрынцы разам з пяццю кацянятамі — здзейснілі неймавернае. Ваверчаня выздаравела.
Зараз ваверчаня перавялі ў асобны вальер, каб ён канчаткова аднавіўся. Коцік, як назвалі яго заолагі, стане новым насельнікам заапарка.