Актрысу Джэсіку Чэстэйн на вуліцы ўкусіў конь. Жанчына апублікавала відэазапіс інцыдэнту ў Instagram.

Чэстэйн спытала ва ўладальніка, ці можна ёй пагладзіць каня, «Мы не хочам зрабіць нешта, што вас бы знервавала», —адзначыла яна. У гэты момант жывёла ўкусіла актрысу за грудзі.

«Яна літаральна ўкусіла мяне за цыцку!» - сказала Чэстэйн і адмовілася гладзіць каня.

Джэсіка Чэстэйн знялася ў такіх фільмах, як «Дрэва жыцця», «Мэта нумар адзін», «Марсіянін», «Інтэрстэлар», драмы «Жонка дырэктара заапарка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0