Заснаваная ў 2011 годзе Stratolaunch Systems правяла першы палёт самага вялікага ў свеце самалёта-носьбіта Stratolaunch.

На кадрах бачна, як самалёт ляціць у бок ветракоў у суправаджэнні іншага апарата.

У Stratolaunch два фюзеляжы, ён важыць 226 т, размах яго крылаў складае 117,3 м, для параўнання: у савецкага транспартніка Ан-225 «Мрія» — 88 м. Гэты самалёт прызначаны для вываду ракет і спадарожнікаў на арбіту з вышыні больш за 9 тыс. м.

Будаўніцтва Stratolaunch завяршылі ў чэрвені 2017-га. Тады ж гендырэктар Stratolaunch Systems Жан Флойд заявіў, што ў хуткім часе пачнуцца наземныя і лётныя выпрабаванні.

Запуск спадарожнікаў з дапамогай самалёта-носьбіта можа быць таннейшы, чым пры выкарыстанні традыцыйных ракет. Так, Stratolaunch не патрэбныя стартавыя пляцоўкі, а расход паліва ў яго меншы, чым у ракеты-носьбіта. Пры гэтым на запуск самалёта не так моцна ўплываюць умовы надвор'я — паветранае судна можа абляцець шторм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0