Шматтонную машыну прывезлі з месца захоўвання ў разабраным выглядзе, крылы да корпуса самалёта прымацавалі ўжо на Рэчыцкім праспекце, піша гарадскі часопіс «Белка».

Сапраўдная баявая машына стане адным з элементаў памятнага знака, які адкрыюць да Дня Перамогі перад галоўным корпусам тэхнічнага ўніверсітэта імя канструктара Паўла Сухога. Алею стылізуюць пад узлётную паласу аэрадрома.

Су-24М у Гомель даставілі з Баранавіцкага 558-га авіярамонтнага завода. Машына захоўвалася ў Гомельскім філіяле Універсітэта грамадзянскай абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0