Дзве краіны Еўрасаюза адмовіліся ўпусціць судна «Сядоў» з Расіі, бо на ім знаходзіліся курсанты з анексаванага Крыма, піша DW.

Эстонія і Польшча забаранілі расійскаму навучальнаму паруснаму судну «Сядоў» увайсці ў іх тэрытарыяльныя воды.

Талін не выдаў «Сядову» дазвол, паколькі на яго борце знаходзіліся некалькі курсантаў Керчанскага дзяржаўнага марскога тэхналагічнага універсітэта, які размешчаны на тэрыторыі анексаванага Расіяй украінскага паўвострава Крым, патлумачыла міністэрства замежных спраў Эстоніі.

Польшча 12 красавіка паступіла аналагічным чынам. Прэм'ер-міністр гэтай краіны Матэуш Маравецкі асабіста адмовіў «Сядову» ва ўваходзе ў порт Гдыні. Прадстаўнік польскага МЗС Эва Сувара заявіла, што ў курсантаў «расійскія, а не ўкраінскія пашпарты, а Польшча, як і большасць дзяржаў Захаду, не прызнае анексіі Крыма і з гэтай прычыны наклала санкцыі на Расію».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0