Заснавальнік Alibaba Group Джэк Ма выступіў у абарону звышурочнай працы, якая, як прызнаў ён, распаўсюджаная ў яго кампаніі. Пра гэта заявіў Джэк Ма ў паведамленні ў карпаратыўным акаўнце кампаніі ў WeChat.

«Асабіста я лічу, што магчымасць працаваць шэсць дзён на тыдзень з дзявятай раніцы да дзявятай вечара — гэта велізарнае блаславенне. Шматлікія кампаніі і многія людзі не маюць магчымасці працаваць з дзевяці раніцы да дзевяці вечара. Калі вы не працуеце ў такім рэжыме, калі вы маладыя, то калі ў вас будзе яшчэ такая магчымасць далей?», — напісаў ён.

Паводле яго слоў, у сучасным свеце ўсе мараць пра добрае жыццё. Дамагчыся гэтага, упэўнены ён, можна толькі ў тым выпадку, калі укладваць у сваю працу больш сіл, чым астатнія. Джэк Ма адзначыў, што яго супрацоўнікі ў першыя гады існавання кампаніі рэгулярна працавалі звышурочна. У свеце тэхналогій сёння многія людзі сядзяць без працы або працуюць пад пагрозай хуткага скарачэння з-за магчымага закрыцця кампаній.

«У параўнанні з імі я адчуваю сябе шчасліўчыкам, я не шкадую, што працую па 12 гадзін у дзень, я б ніколі не стаў мяняць гэтую частку свайго жыцця», — сказаў на заканчэнне ён.

Джэк Ма з'яўляецца самым багатым жыхаром Кітая. За мінулы год яго багацце вырасла да $39 мільярдаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0