«Акадэмкніга» запрашае ўсіх ахвотных правесці выходныя на фестывалі «Горад і кнігі». Гэта фестываль, які аб'ядноўвае ўсіх кніжнікаў горада.

Усіх, хто нешта робіць на літаратурную тэму: клубы і гурткі, сустрэчы, хатнія тэатры са спектаклямі на кніжную тэму, незвычайныя літаратурныя гульні, літаратурныя экскурсіі па горадзе, паэтычныя вечарыны, цікавыя акцыі ў выдавецтвах і крамах, унікальныя бібліятэчныя паслугі…

Бо ў нашым горадзе адбываецца вельмі шмат цікавых падзей! Кожны дзень, у бібліятэках і антыкавярнях, у крамках і кавярнях, у клубах і нават проста на вуліцы. Які ён — кніжны Мінск? Хто робіць наш горад кніжным?

Усе зацікаўленыя ў развіцці кніжнай культуры ў горадзе, прыцягненні да чытання, выданні і папулярызацыі якаснай літаратуры, распаўсюдзе яе праз бібліятэкі і крамы, хто піша сам або ведае таго, хто выдатна піша, хто робіць нешта цікавае ці толькі хоча рабіць - далучайцеся!

Як і летась, пройдзе літаратурны конкурс «10 + 10». Гэтым разам ён будзе прысвечаны вершам і ілюстрацыі.

У межах прэміі «Ліхтар» па прыкладзе многіх літаратурных фестываляў «Горад і Кнігі» працягне называць найлепшыя дзіцячыя і падлеткавыя кнігі года.

Стэнд «Звычайныя кнігі пра незвычайных дзяцей» стане праектам, і ўжо запрашае да дыялогу ўсіх, хто не баіцца складаных тэм.

Стартуюць два новыя праекты: «ЛітАфіша» і «ЧыталQ & A».

У межах першага мы збіраем усе літаратурныя мерапрыемствы горада, а ў межах другога прапануем школьнікам сустрэчы з пісьменнікамі, якія, мы пэўныя, стануць класікамі.

Фестываль пройдзе 19-20 красавіка ў Навуковай бібліятэцы БНТУ (вуліца Якуба Коласа, 16). Праграма — тут.

19 красавіка, пятніца: 14:00-21:00.

20 красавіка, субота: 11:00-20:00.

У межах фестывалю на стэндзе «Акадэмкнігі» пройдуць аўтограф-сесіі і сустрэчы з аўтарамі: Людміла Рублеўская, Міхаіл Валодзін Ганна Севярынец, Алесь Карлюкевіч, Ганна Янкута, Антон Ламаеў, Аркадзь Курамшын, Надзея Кандрусевіч, Марыя Мартысевіч, Павел Гушынец, Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак, Павел Касцюкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0