У Барысаве два школьнікі, 10 і 14 гадоў, спрабавалі скрасці мікрааўтобус, які быў прыпаркаваны ля прыватнага дома, паведамляе БелТА.

Ініцыятарам свавольства стаў малодшы хлопчык. Перад гэтым ён іншым ключом адкрыў машыну, пасядзеў у салоне і пайшоў. Затым школьнік вярнуўся да аўтамабіля са сваім 14-гадовым знаёмым, які ведаў, як запусціць рухавік. Тым не менш паездка не адбылася — хлопцаў заўважыў знаёмы гаспадара аўто. Ён паспеў затрымаць старэйшага, малодшаму ўдалося збегчы. Аднак знайсці яго ўдалося вельмі хутка.

Крымінальную справу па ст.214 КК Беларусі (выкраданне транспартнага сродку або маламернага судна) распачалі ў дачыненні да 14-гадовага хлопца. Другі злодзей не дасягнуў узросту крымінальнай адказнасці, таму ў дачыненні да яго бацькоў складуць адміністрацыйны пратакол па ст.9.4 КоАП Беларусі (невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0