Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду вярнуцца да пытання аб стварэнні міністэрства лічбавай эканомікі і прыняць у другім квартале гэтага года рашэнне, ці патрэбна ў краіне дадзеная структура. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі IT-супольнасці, піша БелТА.

З ініцыятывай стварыць у Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі выступіў прадпрымальнік, заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня. На яго думку, такое міністэрства магло б стаць своеасаблівым цэнтральным штабам і як дзяржаўны орган замкнуць на сабе ўсе працэсы інфарматызацыі ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0